5 траўня 2024, Нядзеля, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал у «Менск-2»: супрацоўнік прадаваў у рэстараны алкаголь з duty free

22
Скандал у «Менск-2»: супрацоўнік прадаваў у рэстараны алкаголь з duty free

Крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць распачата ў дачыненні да супрацоўніка Нацыянальнага аэрапорта «Менск».

«Упраўленнем Следчага камітэта па Менску ў дачыненні да супрацоўніка Нацыянальнага аэрапорта Менск распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 233 «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер ва УСК па Менску.

Там адзначылі, што справа ўзбуджаная па матэрыялах падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менска.

«Матэрыялы справы тычацца фактаў незаконнай пастаўкі імпартнага алкаголю з крамаў duty free у рэстараны Менска», - удакладнілі ва УСК.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках