5 траўня 2024, Нядзеля, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубінава просяць забяспечыць працу туалета

33
Рубінава просяць забяспечыць працу туалета

Да старшыні «савета рэспублікі» звярнуліся 55 пасажыраў аўтастанцыі ў Доўску (Гомельская вобласць).

Адпаведныя калектыўныя звароты грамадзян былі накіраваныя таксама ў адміністрацыю Лукашэнкі і Гомельскі аблвыканкам.

Ініцыятарам звароту выступіў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які штотыдзень карыстаецца дадзенай аўтастанцыяй.

«Некалькі месяцаў таму аўтастанцыю прадалі пад казіно расейцам. Новыя ўладальнікі зачынілі туалет, і ён стаў недаступны не толькі пасажырам, але і персаналу аўтастанцыі. Ацяплення на станцыі ўжо няма, а касіры дапрацоўваюць свае апошнія дні», - распавёў charter97.org грамадскі актывіст.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што кіраўніцтва «Гомельаблаўтатранса» ніяк не вырашае пытанне з туалетам. Акрамя таго, невядома, ці будзе прадастаўленая для аўтастанцыі новае памяшканне.

«Доўск хоць і вёска, аднак размешчаны на скрыжаванні маршрутаў руху, не толькі мясцовых, але і міжнародных аўтобусаў. Адсутнасць туалета адмоўна адбіваецца на іміджы нашай краіны, бо падчас прыпынення без туалета застаюцца і грамадзяне іншых краін», - кажа Паўлоўскі.

Актывіст адзначае, што зварот да старшыні «савета рэспублікі» Анатоля Рубінава накіраваны не выпадкова, бо менавіта ён, на думку Паўлоўскага, рупіцца за туалеты краіны.

«Усім вядомыя вершы нашага «парламентарыя» пра «туалецішча». Думаю, што яму блізкая гэтая тэма, і ён вырашыць хвалюючую грамадзян праблему, бо яму не чужыя патрэбы народа», - кажа грамадскі актывіст.

Прыводзім вядомы верш Рубінава пра патрэбы народа.

Ему не чужды нужды народа

Ох, народ ты наш, народ,

Ох, народище!

Из полтысячи пород –

Одна породища!

Наш один – за ихних двух –

Только дай борща…

И раз в двадцать крепче дух…

Из туалетища.

(«Ох, народ ты наш, народ!», 1994)

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках