5 траўня 2024, Нядзеля, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік занепакоіўся будучыняй чыноўнікаў

35
Козік занепакоіўся будучыняй чыноўнікаў

У Менску прайшоў пленум прафсаюза работнікаў дзяржаўных ды іншых устаноў.

«У перыяд аптымізацыі колькасці дзяржаўных органаў задача галіновага прафсаюза - максімальна падтрымаць найменш абароненыя катэгорыі работнікаў. Гэта асобы перадпенсійнага ўзросту, асамотныя маці, сем'і з малалетнімі дзецьмі ды іншыя», - сказаў у сваім выступе на пленуме галіновага прафсаюза старшыня ФПБ Леанід Козік.

Паводле ягоных слоў, ужо цяпер трэба высветліць, куды будуць працаўладкаваныя спецыялісты, якія трапляюць пад скарачэнне, ці вядзецца іх перанавучанне ў запатрабаваных спецыяльнасцях. «Гэтае пытанне хвалюе людзей, таму нашая задача - максімальна падтрымаць іх у гэты перыяд», - сказаў Леанід Козік.

Выступаючы перад удзельнікамі пленума, старшыня ФПБ даў станоўчую ацэнку дзейнасці галіновага прафсаюза, пры гэтым адзначыў патрэбу больш стараннай работы праз калектыўна-дамоўнае рэгулявання працоўных стасункаў. «Не ва ўсіх арганізацыях, дзе створаныя прафсаюзы, укладзеныя калектыўныя дамовы. З гэтым вам варта папрацаваць больш старанна, бо калектыўная дамова гэта рэальная дапамога і падтрымка для работніка як у матэрыяльным плане, так і ў плане заканадаўчым», - адзначыў лідар афіцыйных прафсаюзаў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках