29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ падолеў «Зеніт»

33
БАТЭ падолеў «Зеніт»

Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі пецярбуржскі «Зеніт» - 1:0.

Таварыскі матч прайшоў сёння ў Турцыі, паведамляе «Народная воля».

Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што «Зеніт» не выставіў на гэтую гульню шмат якіх футбалістаў асноўнага складу. Не прымалі ўдзел Бруну Алвеш, Дані, Луіш Нету, Аксель Вітсель і Нікалас Ламбертс, Томаш Губачан, Халк, Раман Шырокаў, Аляксандр Кяржакаў ...

Для БАТЭ ж было важна праверыць сябе напярэдадні адказнага матчу 1/16 фіналу Лігі Еўропы з турэцкім «Фенербахчэ», які адбудзецца 14 лютага ў Гародні.

Адзіны мяч у гэтым таварыскім матчы забіў на 70-й хвіліне футбаліст БАТЭ Міхаіл Сівакоў, які, дарэчы, выйшаў на замену ў 2-м тайме

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках