Імпартныя малочныя прадукты падаражэюць на 20%
13- 7.02.2013, 18:53
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхваліла праект пастановы Рады ЕЭК аб падвышэнні стаўкі імпартных мытаў на некаторыя малочныя прадукты.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе камісіі, мыта на ўвоз сметанковага масла, тварагу і малочных паст падымецца з 15% да 20%. Чакаецца, што Рада ЕЭК разгледзіць гэтае пытанне на наступным тыдні, паведамляе «Інтэрфакс».
Акрамя таго, калегія прыняла пастанову падвысіць стаўкі імпартных мытаў на асобныя віды сыроў. Так, мыта на цёртыя сыры, сыры ў парашку ўсіх гатункаў, у тым ліку Гларскі сыр («Шабцыгэр») падвысіцца да 20%, на сыр «Фета» з каровінага малака - да 25% ад мытнага кошту. Цяпер пастаўкі гэтых сыроў абкладаюцца мытай у 15%.
Гэтая пастанова калегіі ўвойдзе у дзеянне адначасова з пастановай Рады аб мытах на малочныя прадукты.
Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) створаная пастановай прэзідэнтаў Расейскай Федэрацыі, Беларусі і Казахстана ў канцы 2011 года і ўяўляе сабой адзіны стала дзейны орган рэгуляцыі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
ЕЭК мае статус наднацыянальнага органа кіравання. Арганізацыя не падпарадкаваная каму-небудзь з урадаў трох краін. Пастановы камісіі абавязковыя для выканання на тэрыторыі трох краін.