6 траўня 2024, панядзелак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўзначаліла РБ ААН

26
Расея ўзначаліла РБ ААН

З 1 сакавіка Расейская Федэрацыя прыступіць да выканання функцый старшыні РБ ААН.

Пра гэта паведамляе прэс-служба расейскага МЗС.

«У адпаведнасці з прынцыповымі падыходамі Расеі, накіраванымі на забеспячэнне раўнапраўя, узаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, маем намер у сваёй працы зыходзіць перш за ўсё з неабходнасці ўрэгулявання канфліктаў выключна мірнымі сродкамі, нарошчвання калектыўнага ўзаемадзеяння на аснове строгага выканання статутных прэрагатыў РБ ААН, умацавання прававых асноў у міждзяржаўных адносінах», - гаворыцца ў паведамленні МЗС Расеі.

Праца Рады ў сакавіку будзе праходзіць у інтэнсіўным рэжыме, улічваючы насычаную праграму мерапрыемстваў і колькасць запланаваных да прыняцця дакументаў.

«Галоўнай тэмай расейскага старшынства стане ўрэгуляванне ў Афганістане. Гэтая краіна ўступае ў выключна адказны этап свайго развіцця, які патрабуе новых намаганняў саміх афганцаў і кансалідаванай падтрымкі ўсёй сусветнай супольнасці пры безумоўнай цэнтральнай каардынуючай ролі ААН», - адзначае МЗС Расеі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках