6 траўня 2024, панядзелак, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гаіці судзяць былога дыктатара

9
На Гаіці судзяць былога дыктатара

Суд Гаіці вырашыць, ці здзяйсняў Жан-Клод Дзювалье злачынствы супраць чалавечнасці.

У сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе пачаліся слуханні па справе «Бэбі Дока» - былога дыктатара Жана-Клода Дзювалье, паведамляе тэлеканал Euronews.

Ён кіраваў Гаіці амаль 30 гадоў.

Суд павінен вырашыць, ці прад'яўляць яму абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавечнасці. У будынку суда сабраліся сотні прыхільнікаў «Бэбі Дока».

Жан-Клод Дзювалье прыйшоў да ўлады на Гаіці ў 1971 годзе, адразу ж пасля смерці свайго бацькі Франсуа, які кіраваў краінай з 1957 года.

Ён стаў адным з самых маладых прэзідэнтаў у гісторыі - на той момант яму было ўсяго 19 гадоў. Дзювалье вырашыў не вынаходзіць ровар і пайшоў па слядах бацькі, хай і з некаторымі агаворкамі.

Так, Жан-Клод Дзювалье пазбавіў тантон-макутаў былога ўплыву, прыслабіў ціск на СМІ, дазволіў публічную крытыку ў сваёй адрас і ў цэлым ствараў уражанне значна больш ураўнаважанага чалавека, чым яго бацька Франсуа. Яшчэ адным немалаважным рашэннем была адмова Дзювалье-малодшага ад прапагандавання культу вуду.

Пры гэтым прэзідэнта цікавілі дарагія спартыўныя машыны і рэстараны, тады як дзяржаўная дзейнасць адышла для яго на другі план. Шыкоўнае жыццё прэзідэнта, якое відавочна фінансавалася з бюджэту краіны, суседнічала з галечай і разрухай, якія панавалі ў адсталым Гаіці.

Пры гэтым Дзювалье не забываў душыць апазіцыйную дзейнасць і ліберальныя настроі, прычым рабіў гэта любымі даступнымі спосабамі. У сваю чаргу тантон-макуты працягвалі трымаць у страху насельніцтва Гаіці, перыядычна ліквідуючы няўгодных рэжыму грамадзян.

Усё гэта не магло не выклікаць абурэння ў гаіцянскага грамадства. Да сярэдзіны 1980-х гадоў у краіне пачаліся бунты, якія рэжым Дзювалье-малодшага спрабаваў здушыць традыцыйнымі метадамі - жорсткімі рэпрэсіямі, арыштамі і забойствамі. «Мы стаім цвёрда, як хвост малпы», - заявіў ў 1986 годзе Дзювалье, адмовіўшыся саступаць уладу.

І ўсё ж пад ціскам грамадскасці Жан-Клоду Дзювалье прыйшлося скласці з сябе паўнамоцтвы і ў спешцы пакінуць краіну.

На Гаіці ён вярнуўся толькі ў 2011 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках