6 траўня 2024, панядзелак, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саюзныя» праграмы праваленыя

16
«Саюзныя» праграмы праваленыя

КДК Беларусі і Падліковая палата РФ канстатуюць невыкананне тэрмінаў рэалізацыі праграм «саюзнай дзяржавы».

28 лютага ў Маскве адбылося пасяджэнне калегій Камітэта дзяржкантролю Беларусі і Падліковай палаты Расеі, паведамляе сайт КДК Беларусі.

Як адзначаецца, у ходзе сумеснай калегіі была нададзеная ўвага пытанню расходавання сродкаў бюджэту «саюзнай дзяржавы» на рэалізацыю сумесных праграм.

«Дзяржаўныя заказчыкі не ў належнай меры выконваюць устаноўленыя функцыі па арганізацыі працэсу распрацоўкі канцэпцый сумесных праграм, кантролю за ходам рэалізацыі праграмных мерапрыемстваў і эфектыўным выкарыстаннем сродкаў «саюзнага бюджэту». Не праводзіцца ацэнка эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў. У выніку бюджэтныя сродкі асвойваюцца несвоечасова і не ў поўным аб'ёме, праграмныя мерапрыемствы ў тэрмін не выконваюцца. За 2002-2012 гады ва ўстаноўленыя тэрміны былі завершаныя толькі 30 праграм з 47. У 17 праграм былі ўнесеныя змены з прадаўжэннем тэрміну рэалізацыі на год, з іх па 9 праграмах - з павелічэннем аб'ёму фінансавання на агульную суму 1,8 млрд. рас. рублёў», - заявілі ў КДК.

Таксама па выніках сумеснай калегіі было адзначана што ў ходзе выканання бюджэту «саюзнай дзяржавы» ў 2011 годзе агульная сума сродкаў, якія падлягаюць вяртанню ў бюджэт СД, склала 7,9 млн. рас. рублёў, неэфектыўныя выдаткі склалі 23,2 млн. рас. рублёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках