6 траўня 2024, панядзелак, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропу - па адбітках пальцаў

31
У Еўропу - па адбітках пальцаў

Еўракамісія прапануе заканадаўча абавязаць усіх неграмадзян ЕЗ у будучыні на ўездзе здаваць адбіткі пальцаў.

Дадзеныя мяркуецца захоўваць у аўтаматычнай сістэме ўліку, даступнай у тым ліку і паліцыі, піша Tageszeitung (пераклад - Inopressa). Па дадзеных выдання, на ўвядзенне каласальнай базы дадзеных ЕЗ збіраецца выдаткаваць 1,1 млрд еўра.

Еўракамісар па ўнутраных справах Сесілія Мальмстром унесла ў Брусэлі адпаведную прапанову, паведамляе выданне. Мальмстром выступае за ўвядзенне цалкам аўтаматызаванай сістэмы праверак, дзе захоўваліся б усе пашпартныя і дактыласкапічныя дадзеныя. Паводле яе слоў, так было б лягчэй адсочваць тых людзей, што знаходзяцца ў ЕЗ даўжэй дазволеных 90 дзён. Па дадзеных Мальмстром, іх колькасць ацэньваецца ў 1,9 - 3,8 млн чалавек.

Паводле слоў дэпутата Еўрапарламента ад партыі «зялёных» Ска Келера, база дадзеных не дапамагае ўстанавіць месцазнаходжанне чалавека, таму такая сістэма мае сэнс толькі пры вельмі істотным узмацненні вулічнага пашпартнага кантролю. Інакш мільярдны праект дасць ЕЗ толькі «прыгожую статыстыку», кажа дэпутат.

Па дадзеных выдання, інфармацыя пра людзей, якія ўязджаюць, павінна будзе захоўвацца па паўгода, а ў выпадку перавышэння дапушчальнага тэрміну знаходжання - да пяці гадоў. Людзі, якія вандруюць часта, напрыклад бізнесмены ці студэнты, павінны будуць пасля дбайнай праверкі атрымліваць чып, які дазваляе ўязджаць у ЕЗ аўтаматычна, без дадатковага кантролю.

Прапанова Мальмстром будзе прадстаўлена ўрадам 27 краін ЕЗ і Еўрапарламенту. «Сесілія Мальмстром спадзяецца, што новая сістэма будзе ўведзеная максімум у 2018 годзе», - паведамляе выданне.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках