6 траўня 2024, панядзелак, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцам атрымалася адстаяць участак Берлінскай сцяны

15

Жыхары Берліна дамагліся пераносу дэмантажу блокаў з самага доўгага ўчастка Берлінскай сцяны ў раёне Фрыдрыхсхайн.

Менавіта гэты ўчастак у 1990-х гадах ператварыўся ў мастацкую галерэю East Side Gallery, піша Die Welt. Некалькі сотняў чалавек сабраліся на акцыю пратэсту ў пятніцу, 1 сакавіка, і тым самым спынілі работы па разбору сцяны. Будаўнікі паспелі выдаліць толькі адзін блок. Далейшыя працы прыпыненыя на нявызначаны тэрмін, піша Lenta.ru.

Грамадзянскія актывісты, а таксама дзеячы мастацтва заблакавалі падыходы да Берлінскай сцяны. Каля 100 паліцэйскіх забяспечвалі парадак на акцыі. У выніку адбыліся нязначныя сутыкненні дэманстрантаў з паліцыянтамі, з-за якіх пяцёра пратэстуючых былі затрыманыя.

Выдаленне некалькіх блокаў сцены працягласцю 20 метраў неабходна для пад'езда будаўнічай тэхнікі да ракі Шпрэе, дзе будзе будавацца элітны жылы дом. Лідэр кіруючай фракцыі ХДС у берлінскім парламенце Флорыян Граф заклікаў адкласці знос блокаў і знайсці кампрамісны варыянт, які дазволіць і захаваць Берлінскую сцяну, і ажыццявіць будаўнічы праект кампаніі Living Bauhaus. На 11 сакавіка прызначаныя слуханні па гэтым пытанні ў камітэце па культуры берлінскага парламента.

Між тым кіраўнік раёна Фрыдрыхсхайн-Кройцберг Франц Шульц заявіў, што спробы змяніць план забудовы гэтай тэрыторыі сутыкаліся з жорсткім супраціўленнем берлінскага сенатара па фінансавых пытаннях Ульрыха Нусбаўма. Пры гэтым некалькі дзён таму Шульц называў яшчэ адну прычыну дэмантажу часткі блокаў Берлінскай сцяны, якая ніяк не звязаная з будаўніцтвам элітнага жылля. Паводле яго слоў, у 2015 годзе пачнецца аднаўленне моста праз Шпрэе, які злучае раёны Фрыдрыхсхайн і Кройцберг і разбуранага падчас Другой сусветнай вайны. Для вольнага праходу да яго з боку Фрыдрыхсхайна неабходна стварыць праход у сцяне. Па словах Шульца, ведамствы па ахове помнікаў культуры ўжо ўхвалілі план забудовы ў гэтым раёне, піша Bild.

Кавалак Берлінскай сцяны ў Фрыдрыхсхайне складае больш за 1,3 кіламетра ў даўжыню і з'яўляецца самым вялікім з тых, што захаваліся. Пасля аб'яднання Германіі на сцяне з боку былога Усходняга Берліна з'явілася мастацкая галерэя. Мастакі з 21 краіны свету стварылі на бетонных блоках графіці, звязаныя з уз'яднаннем ФРГ. Акрамя разбурэння цэласнасці East Side Gallery, жыхароў Берліна абурае перспектыва будаўніцтва жылога дома на так званай «паласе смерці», дзе ўсходнегерманскія памежнікі абавязаныя былі адкрываць агонь па ўсіх, хто спрабаваў прабрацца праз сцяну незаконна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках