Палякоў з-за траўмы не згуляе за зборную ў Іарданіі і Канадзе
- 12.03.2013, 13:59
Учора на трэніроўцы абаронца БАТЭ Дзяніс Палякоў атрымаў траўму.
Футбаліст быў адпраўлены ў шпіталь для МРТ і ўстанаўлення дыягназу.
Абследаванне паказала: у абаронцы пашкоджанне мышцаў бядра. Такім чынам, Дзяніс не зможа паўнавартасна трэніравацца на працягу як мінімум трох тыдняў, паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.
Палякоў быў уключаны ў заяўку бліжэйшых таварыскіх матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі - супраць Іарданіі (21 сакавіка ў Амане) і Канады (25 сакавіка ў Дохе).