4 траўня 2024, Субота, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International зноў патрабуе адмены смяротнага пакарання ў Беларусі

Amnesty International зноў патрабуе адмены смяротнага пакарання ў Беларусі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя зноў заклікае беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, а затым цалкам адмяніць гэты від пакарання.

Заява распаўсюджаная ў сувязі з гадавінай прывядзення ў выкананне прысуду ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Змітра Канавалава, прызнаных вінаватымі ў тэракце ў менскім метро ў красавіку 2011 года, паведамляе БелаПАН.

У заяве адзначаецца, што целы пакараных так і не былі аддадзеныя сваякам, так як гэта не прадугледжана беларускім заканадаўствам. Amnesty International заклікае Беларусь адмяніць артыкул 175 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, які дазваляе ўладам не паведамляць сваякам пакараных пра месца іх пахавання.

«Смяротнае пакаранне з'яўляецца канчатковым, жорсткім, нечалавечым і прыніжальным пакараннем і парушэннем правоў чалавека, - сказаў выканаўчы дырэктар Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дэвіл Дыяз-Жажэ. - Адмова вярнуць целы гэтых двух пакараных маладых людзей з'яўляецца жорсткасцю».

Ён таксама адзначыў, што ліст з Вярхоўнага суда аб прывядзенні прысуду ў выкананне, які маці Уладзіслава Кавалёва атрымала практычна адразу пасля яго смерці, не з'яўляецца звычайнай практыкай для Беларусі. «У большасці выпадкаў афіцыйнае апавяшчэнне аб пакаранні не высылаецца сваякам на працягу тыдняў ці нават месяцаў пасля яго правядзення. Татальная сакрэтнасць вакол працэдуры смяротнага пакарання не дае сем'ям магчымасці пахаваць сваіх пакараных блізкіх згодна з традыцыямі і вераваннямі», - падкрэсліў Дыяз-Жажэ.

У заяве Amnesty International адзначаецца, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ ўжываюць смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках