4 траўня 2024, Субота, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Алег Навіцкі затрымаецца ў космасе на суткі

8
Беларус Алег Навіцкі затрымаецца ў космасе на суткі

Неспрыяльныя ўмовы надвор'я вымусілі перанесці на суткі вяртанне на Зямлю касманаўтаў Алега Навіцкага, Яўгена Тарэлкіна і Кевіна Форда.

Пра гэта паведаміў РІА «Новости» начальнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына (ЦПК) Сяргей Крыкалёў.

«На жаль, надвор'е прымусіла нас перанесці на суткі пасадку экіпажа. Гэта абсалютна штатная аперацыя», - сказаў ён.

У прэс-службе Раскосмаса пацвердзілі, што вяртанне касманаўтаў і астранаўта перанесена.

Алег Навіцкі, Яўген Тарэлкін і Кевін Форд прыбылі на станцыю ў кастрычніку мінулага года на «Саюзе ТМА-06М». Касманаўты і астранаўт возьмуць са станцыі два віды грузаў – якія трэба вярнуць і выдаліць. На МКС пасля атстыкоўкі  «Саюза ТМА-06М» застануцца касманаўт Раскосмаса Раман Раманенка, астранаўт НАСА Томас Машберн і астранаўт Канадскага касмічнага агенцтва Крыс Хадфілд, які стане камандзірам МКС замест Форда. Характэрна, што прадстаўнік Канады ўпершыню будзе камандзірам экіпажа МКС.

Алег Навіцкі нарадзіўся ў беларускім горадзе Чэрвень 12 кастрычніка 1971 года. Скончыў Барысаглебскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя Чкалава, Качынскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў і Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. 1 жніўня 2009 года рашэннем Міжведамаснай кваліфікацыйнай камісіі яму была прысвоеная кваліфікацыя «касманаўт-выпрабавальнік». З жніўня 2009 па сакавік 2010 года праходзіў падрыхтоўку ў складзе групы спецыялізацыі па праграме МКС, з кастрычніка 2010 года па травень 2012 года - у складзе дублюючага экіпажа МКС-31/32 у якасці камандзіра карабля і бортінжынера МКС, з траўня 2012 года - у складзе асноўнага экіпажа МКС-33/34 у якасці бортінжынера МКС і камандзіра ТПК «Саюз ТМА-М».

Да Алега Навіцкага толькі два беларуса лёталі ў космас у якасці камандзіра касмічнага карабля - Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках