4 траўня 2024, Субота, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ можа дазволіць пастаўку зброі сірыйскім паўстанцам

3
ЕЗ можа дазволіць пастаўку зброі сірыйскім паўстанцам

У дзень другой гадавіны пачатку канфлікту ў Сірыі краіны Еўразвяза маюць намер абмеркаваць адмену эмбарга на пастаўку зброі сірыйскім паўстанцам.

На саміце ў Брусэлі прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паспрабуюць пераканаць лідэраў іншых краін ЕЗ у неабходнасці гэтага кроку, перадае ВВС.

Яшчэ адным важным пытаннем парадку дня саміту стануць адносіны з Расеяй: Масква па-ранейшаму катэгарычна пярэчыць супраць прадастаўлення дапамогі паўстанцам.

У чацвер міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў зноў заявіў, што ўзбраенне апазіцыі - гэта не выйсце.

«Сірыя - гэта трагедыя і гуманітарны крызіс, але прымаць рашэнне аб тым, каб узброіць апазіцыю і зняць такім чынам праблему, нельга», - сказаў Лаўроў, які знаходзіўся з візітам у Лондане.

З пачатку ўзброенага паўстання супраць рэжыму прэзідэнта Башара Асада ахвярамі грамадзянскага канфлікту ў Сірыі сталі ўжо каля 70 тысяч чалавек.

Каля мільёна чалавек пакінулі краіну.

Беспарадкі ў Сірыі пачаліся 15 сакавіка 2011 года з масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне, за якімі рушылі ўслед арышты дэманстрантаў у горадзе Дараа.

Цяпер паўстанцы кантралююць значную частку тэрыторыі краіны, аднак у апошнія месяцы канфлікт зайшоў у тупік.

У некалькіх гарадах свету ўжо прайшлі пікеты, прымеркаваныя да другой гадавіны супрацьстаяння - у прыватнасці, у Сеуле і Амане.

Выбарачная забарона

Французскі прэзідэнт і брытанскі прэм'ер маюць намер у пятніцу падняць пытанне аб адмене эмбарга на пастаўку зброі, нягледзячы на тое, што фармальна ў парадку дня саміту Сірыя не значыцца.

Напярэдадні Франсуа Аланд заявіў, што Парыж «гатовы падтрымаць паўстанцаў».

«Мы не можам дазволіць масавыя забойствы людзей з боку рэжыму, які ў сапраўдны момант не жадае змены ўлады, - дадаў прэзідэнт. - Францыя мяркуе, што пастаўкі зброі ў Сірыю ідуць, але пастаўляюць яго рэжыму Башара Асада, і ў прыватнасці - расейцы».

Аднак Аланд падкрэсліў, што ён не мае на мэце разгарнуць у Сірыі «татальную вайну».

Прадстаўнік брытанскіх уладаў таксама заявіў, што забарона на пастаўку зброі выконваецца выбарачна.

«Эмбарга не спыняе тых, хто дапамагае Башару Асаду, але перашкаджае тым, хто хоча дапамагчы апазіцыі», - сказаў ён.

Велікабрытанія дала зразумець, што збіраецца накласці вета на падаўжэнне эмбарга - галасаванне па гэтым пытанні павінна адбыцца ў траўні.

У Парыжы і Лондане лічаць, што Расея і Іран узбройваюць сірыйскія ўрадавыя войскі, і пастаўка зброі апазіцыі - адзіны спосаб ўзмацніць ціск на рэжым Башара Асада.

Па словах прадстаўніка дзярждэпартамента ЗША Вікторыі Нуланд, Вашынгтон не хоча ўкліньвацца ва ўнутраную еўрапейскую дыскусію, аднак Злучаныя Штаты спадзяюцца, што «належную падтрымку» сірыйскай апазіцыйнай кааліцыі акажа як мага больш краін.

Да краін, якія не жадаюць адмены эмбарга адносяцца Германія, Аўстрыя і Швецыя.

Акрамя таго, у многіх краінах ЕЗ ёсць асцярогі, што дадатковыя пастаўкі зброі ў Сірыю могуть прывесці толькі да эскалацыі канфлікту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках