4 траўня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны законапраект аб канфіскацыі аўто перадаюць у «палатку»

114
Скандальны законапраект аб канфіскацыі аўто перадаюць у «палатку»

Прапановы генпракуратуры аб узмацненні жорсткасці пакарання за кіраванне ў п'яным выглядзе неўзабаве трапяць у «парламент».

«Што тычыцца канфіскацыі аўтамабіляў, ужо ўсе дакументы падрыхтаваныя і прайшлі па заканадаўчаму працэсу», - паведаміў журналістам у пятніцу ў Менску генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, піша «Інтэрфакс».

Нагадаем, у студзені 2013 года ў адміністрацыю Лукашэнкі былі накіраваныя прапановы аб узмацненні жорсткасці пакарання за кіраванне ў п'яным выглядзе.

Прапануецца павялічыць штрафы, канфіскоўваць аўтамабілі за кіраванне ў п'яным выглядзе, а таксама павялічыць тэрміны пазбаўлення волі за ўчыненне ДТЗ у п'яным выглядзе, аж да 10 гадоў.

У прыватнасці, прапанавана за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане паўторна на працягу года канфіскоўваць аўтамабілі. Канфіскацыю праводзіць па-за залежнасці ад таго, хто з'яўляецца ўласнікам аўтамабіля. Канфіскаваны аўтамабіль звяртаць ў даход дзяржавы.

Акрамя гэтага, прапанавана павялічыць штраф за кіраванне аўтамабілем у п'яным выглядзе, а таксама тэрміны пазбаўлення волі за ўчыненне ДТЗ са смяротным зыходам.

Прапануецца ўстанавіць штраф за кіраванне ў п'яным выглядзе ад Br5 млн да Br10 млн, гэта значыць, ад 50 да 100 базавых велічынь (1 БВ - Br100 тыс.), з пазбаўленнем правоў на 3 гады. Цяпер штраф складае ад 15 да 35 базавых велічынь.

Таксама прапануецца артыкул 317 «Парушэнне правілаў дарожнага руху» Крымінальнага кодэкса дапоўніць 4 і 5 часткамі: 4 частка прадугледжвае за ўчыненне ў п'яным выглядзе ДТЗ, у якім загінуў 1 чалавек, пакаранне ад 4 да 7 гадоў пазбаўлення волі, у цяперашні час - да 5 гадоў . 5 частка будзе прадугледжваць пазбаўленне волі ад 5 да 10 гадоў за здзяйсненне ДТЗ у п'яным выглядзе, калі загінула 2 і больш чалавек.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках