4 траўня 2024, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Міхалевіч: ЕЗ не павінен пускаць злачынцаў

14
Алесь Міхалевіч: ЕЗ не павінен пускаць злачынцаў

Неабходна, каб чыноўнікам, якія знаходзяцца ў спісе неўяздных у ЕЗ, быў нададзены статус злачынцаў.

Пра гэта заявіў былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, каментуючы charter97.org удзел неўязнога Генадзя Нявыгласа ў мерапрыемстве па бяспецы АБСЕ, якое адбылося 12 сакавіка ў Вене.

«Вельмі шкада, але ў гэтым правіле ёсць вельмі шмат выключэнняў. Напрыклад, прысутнасць тых ці іншых асоб на пасяджэннях міжнародных арганізацый. І даволі цяжка зрабіць так, каб Захад заняў па гэтым пытанні дакладную і кансалідаваную пазіцыю. Бо ў дачыненні да тых, каго шукаюць за здзяйсненне сур'ёзных злачынстваў, Еўропа паступае вельмі рашуча», - адзначыў палітык.

Ён падкрэсліў, што для беларусаў вельмі важна, каб асобам, якія ўваходзяць у спісы неўяздных у краіны ЕЗ, быў нададзены таксама статус злачынцаў, якіх можна арыштаваць.

«Відавочна, што Захад даволі часта ідзе на саступкі. Справа ў тым, што дэмакратычныя дзяржавы часцей праяўляюць гнуткасць, чым краіны на чале з дыктатарам, дзе пазіцыя стабільная і змяняецца вельмі рэдка. Напрыклад, існуе мноства замежнікаў, якім беларускія ўлады не выдаюць візу і, я ўпэўнены, не збіраюцца выдаваць ні пры якіх абставінах. Няхай Еўразвяз паступае такім жа чынам і не робіць выключэнняў», - сказаў на заканчэнне Алесь Міхалевіч.

Нагадаем, у Вене 12 сакавіка прайшоў так званы Дзень бяспекі АБСЕ.

Адным з асноўных дакладчыкаў ад Беларусі быў намеснік генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ) Генадзь Нявыглас, які ўваходзіць у спіс службовых асобаў Беларусі, якім забаронены ўезд у краіны ЕЗ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках