4 траўня 2024, Субота, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Беларусь дамовіліся аб СП на базе МАЗа і «Гродна Азота»?

5
Расея і Беларусь дамовіліся аб СП на базе МАЗа і «Гродна Азота»?

Расея і Беларусь да III квартала могуць узгадніць гадавы аб'ём паставак нафты.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак, піша «Інтэрфакс».

«Я думаю, што на працягу другога квартала, пры падрыхтоўцы балансу на трэці квартал, мы выйдзем, хутчэй за ўсё, на канчатковыя дамоўленасці па годзе», - сказаў ён.

Расея і Беларусь не могуць падпісаць індыкатыўны баланс паставак нафты на 2013 год. Бакі абмяжоўваюцца толькі дамоўленасцямі па пастаўках на першы і другі квартал 2013 года. Паводле такіх дамоўленасцяў, РФ паставіць у першым паўгоддзі ў Беларусь 11,5 млн тон нафты, што адпавядае запытам беларускага боку на год.

Раней крыніца агенцтва паведамляла, што Расея ўвязвае падпісанне гадавога балансу паставак нафты з перамовамі па стварэнні сумесных прадпрыемстваў на базе МАЗа, «Гродна-Азота» і іншых беларускіх прадпрыемстваў і кампенсацый страт расейскага бюджэту ад экспарту Беларуссю нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў.

Беларусь плануе паставіць у Расею ў 2013 годзе 3,3 млн тон нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай бяспошліннай нафты. Дамоўленасці аб пастаўках такіх аб'ёмаў былі дасягнутыя яшчэ ў снежні мінулага года і пацверджаныя ў пратаколе па выніках перамоваў намесніка старшыні ўрада РФ Аркадзя Дварковіча і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі, якія адбыліся на гэтым тыдні.

Раней Расея выступала за вяртанне 2,1 млн тон нафтапрадуктаў пры ўмове, што бяспошлінныя пастаўкі нафты ў Беларусь па выніках года складуць 18,5 млн тон. Між тым, Беларусь настойвае на пастаўках па выніках года 23 млн тон нафты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках