3 траўня 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снапкоў заклікае Сінгапур у беларуска-кітайскі парк

16
Снапкоў заклікае Сінгапур у беларуска-кітайскі парк

Сінгапур выказаў намер удзельнічаць у Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку.

Пра гэта заявіў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў пасля завяршэння яго сустрэчы з міністрам гандлю і прамысловасці Сінгапура Лім Хнг Кіангам, перадае БелТА.

Мікалай Снапкоў адзначыў, што 22 сакавіка ў рамках беларуска-сінгапурскага бізнес-форуму адбудзецца падпісанне дамовы з кампаніяй JTC аб іх удзеле ў Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку. Ён таксама дадаў, што міністр гандлю і прамысловасці Сінгапура Лім Хнг Кіанг адобрыў і падтрымаў гэтую ідэю.

Фармат удзелу сінгапурскага боку яшчэ абмяркоўваецца. Па словах Мікалая Снапкова, «гэта можа быць альбо ўдзел у кіраванні акцыянерным капіталам кіруючай кампаніі, альбо інвеставанне ў інфраструктуру, гэта значыць як сумесны бізнес кіруючай кампаніі, альбо прыцягненне інвестара з Сінгапура на тэрыторыю Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках