5 траўня 2024, Нядзеля, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - на 109 месцы ў рэйтынгу міралюбнасці

13
Беларусь - на 109 месцы ў рэйтынгу міралюбнасці

Лукашэнкаўская Беларусь знаходзіцца ў канцы спісу міралюбных краін.

Глабальны рэйтынг міралюбнасці за 2012 год падрыхтаваў Стакгольмскі міжнародны інстытут даследаванняў свету (SIPRI).

У спіс, складзены шведскімі экспертамі, увайшлі 158 краін. У першую дзесятку найбольш стабільных і дэмакратычных краін - Ісландыя, Данія, Новая Зеландыя, Канада, Японія, Аўстрыя, Ірландыя, Славенія, Фінляндыя, Швейцарыя, паведамляе fbc.net.ua.

Найменш міралюбнай краінай у рэйтынгу другі год запар застаецца спустошаная вайной Самалі - 158-е месца. Перадапошняе, 157-е месца ў Афганістана, 156-е - у Судана, 155-е ў Іраку, 154 - у Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, 153-е - у Расеі.

Беларусь у спісе знаходзіцца на 109 месцы.

Як адзначаюць аўтары рэйтынгу, у 2012 годзе сярод паказчыкаў Глабальнага індэкса міралюбнасці больш за ўсё пагоршылася адчуванне крыміналізацыі грамадства. Астатнія істотныя змены тычыліся сфер сацыяльнай абароненасці і грамадскай бяспекі, што адбілася ў беспарадках у арабскім свеце. Найлепшыя змены мелі паказчыкі палітычнага тэрору. Дзякуючы скарачэнню абаронных бюджэтаў таксама палепшыліся паказчыкі мілітарызацыі.

Фота - expert.ru

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках