5 траўня 2024, Нядзеля, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Кіпра: Перамовы з Расеяй праваліліся

59
Мінфін Кіпра: Перамовы з Расеяй праваліліся

Кіпр не атрымаў ад Масквы запытанай фінансавай дапамогі.

Пра гэта заявіў міністр фінансаў рэспублікі Міхаліс Сарыс. Тым не менш, паводле яго слоў, Расея ўсё яшчэ можа перагледзець сваё рашэнне і вылучыць крэдыт, або змяніць умовы ранейшага крэдыту. Сарыс дадаў, што пакуль Кіпр не гатовы цалкам адмовіцца ад расейскай дапамогі, піша Lenta.ru.

Міністр фінансаў Кіпра Міхаліс Сарыс вёў перамовы аб прадастаўленні крэдыту ў Маскве з 20 сакавіка. У прыватнасці, ён сустракаўся з міністрам фінансаў Расеі Антонам Салуанавым і першым віцэ-прэм'ерам Ігарам Шувалавым. 22 сакавіка кіпрская дэлегацыя павінна вярнуцца дадому.

Кіпр разлічваў на рэструктурызацыю крэдыту ў 2,5 мільярда еўра, атрыманага рэспублікай ў Расеі ў 2011 годзе, а таксама на новую пазыку ў пяць мільярдаў. Сродкі патрэбныя рэспубліцы на пераадоленне фінансавага крызісу. Сарыс гаварыў, што Кіпр мае намер прапанаваць Расеі долі ў банках і газавых радовішчах у абмен на інвестыцыі.

«Газпрам» і «Раснафту» не зацікавілі тыя прапановы, якія зрабіў Кіпр па сваіх радовішчах.

У цяперашні час таксама не ясна, ці зможа Кіпр атрымаць крэдыт у Еўразвяза. Раней паведамлялася, што адной з асноўных умоў гэтага крэдыту з'яўляецца ўвядзенне ў рэспубліцы спецыяльнага падатку з банкаўскіх рахункаў. 21 сакавіка стала вядома, што ўрад Кіпра канчаткова адмовіўся ад падатку з банкаўскіх рахункаў. Да гэтага меру не падтрымаў парламент краіны.

Фота з архіву

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках