5 траўня 2024, Нядзеля, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС адчыталася аб затрыманні Медзведзяня, Лебедзя і Муму

69
МУС адчыталася аб затрыманні Медзведзяня, Лебедзя і Муму

Чатыры беларускіх крымінальных аўтарытэты затрыманыя ў выніку спецаперацый супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі і Расеі.

«Усе 4 беларускіх крымінальных аўтарытэты, якія былі каранаваныя на сходцы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, затрыманыя», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у пятніцу ў МУС Беларусі.

Там ўдакладнілі, што аперацыі па затрыманні «злодзеяў у законе» праводзіліся сумесна супрацоўнікамі МУС Беларусі і Расеі на працягу двух месяцаў.

Паводле інфармацыі МУС, на сходцы ў ААЭ былі каранаваныя Павел Аляксеевіч па мянушцы Паштэт, Руслан Лебедзеў (Лебедзь), Аляксандр Мядзведзеў (Медзведзяня) і Алег Герасімовіч (Муму).

У міністэрстве паведамілі, што 26 студзеня 2013 года ў Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя была спыненая зладзейская сходка расейскіх і беларускіх крымінальных аўтарытэтаў. У ходзе аперацыі быў затрыманы Паштэт, у якога канфіскавана 1,5 грама какаіну. 13 лютага ў Маскве быў затрыманы Лебедзь з наркотыкамі і падробленым пашпартам, праз месяц - Медзведзяня з 15 грамамі гашышу. 19 сакавіка быў затрыманы Муму, у якога пры асабістым даглядзе было выяўлена 1,17 грамаў какаіну.

«Затрыманне беларускіх «злодзеяў у законе» і заключэнне іх пад варту, а таксама ўзбуджэнне крымінальных спраў за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з'яўляецца вынікам мэтанакіраванай і карпатлівай працы ГУБАЗіК МУС Беларусі і расейскай паліцыі па спыненні дзейнасці арганізаваных злачынных груп на тэрыторыі «саюзнай дзяржавы», - падкрэслілі ў МУС.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках