4 траўня 2024, Субота, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгон дэманстрацыі ў Каракасе: паліцыя ўжыла газ і гумовыя кулі

25

Паліцыя Каракаса ўжыла слезацечны газ пры разгоне дэманстрантаў у цэнтры сталіцы Венесуэлы ў чацвер, сямёра студэнтаў пацярпелі.

Некалькі сотняў студэнтаў арганізавалі мірнае шэсце па цэнтры сталіцы да будынка цэнтральнага выбарчага камітэту Венесуэлы, патрабуючы ад уладаў правядзення сумленных прэзідэнцкіх выбараў, перадае «Інтэрфакс».

Пратэстоўцам перацялі дарогу прыхільнікі кіруючай партыі, некаторыя з якіх сталі кідаць у студэнтаў камяні і бутэлькі. Завязалася бойка, і паліцыя пусціла ў ход слезацечны газ і гумовыя кулі.

У выніку як мінімум сем студэнтаў пацярпелі.

Нагадаем, кіраўнік Венесуэлы Уга Чавес памёр у Каракасе 5 сакавіка. Пасля гэтага в.а. прэзідэнта Венесуэлы Нікалас Мадура і лідэр апазіцыі Энрыке Капрылес заявілі пра гатоўнасць змагацца на выбарах за пасаду кіраўніка дзяржавы 14 красавіка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках