5 траўня 2024, Нядзеля, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін «дэпутат» патрапіў пад артыкул за прыпіскі

25
Яшчэ адзін «дэпутат» патрапіў пад артыкул за прыпіскі

Каб даць добрыя паказчыкі ў прыбаўлення ў вазе жывёлы, «дэпутат» і дырэктар сельгаспрадпрыемства Менскай вобласці прыпісаў больш за 170 тон жывой вагі ў сябе ў гаспадарцы.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю распачатая крымінальная справа ў дачыненні «дэпутата» Старадарожскага раённага «савета дэпутатаў», дырэктара ААТ «Шчыткавічы». Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.2 арт.427 Крымінальнага кодэкса Беларусі (службовы падлог, здзейснены з мэтай скажэння дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці), піша «Ежедневник».

Паводле дадзеных фінансавай міліцыі, падазроны з мэтай пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці і звальнення з займаемай пасады за недагляды ў дзейнасці арганізацыі, якую ён узначальвае на працягу 2009-2012 гадоў, неаднаразова даваў указанні падначаленым работнікам аб унясенні недакладных звестак у штомесячныя формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці аб прыбаўлення ў вазе жывёлы. Гэта пацягнула скажэнне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці валавога прыбаўлення ў вазе жывёлы ў агульнай колькасці на 170 тон.

Махінацыі з дзяржаўнай статычнай справаздачнасцю КДК выявіў яшчэ ў лістападзе 2012 года, калі ўстанавіў, што ў гаспадарцы малако ў колькасці шасці літраў на галаву выпаівалась цялятам старэй чатырох месяцаў, што не адпавядае схеме кармлення маладняку.

Так, у адным месяцы цялятам было залішне выпаена 22 779 кілаграмаў малака, у іншым – 39 055 кілаграмаў, у трэцім – 28 166 кілаграмаў. Усяго кантралёры налічылі, што ў гаспадарцы было залішне выпаена звыш 90 тон малака.

Далей у ходзе праверкі было праведзена ўзважванне цёлак 2010 года і ўстаноўлена, што агульная вага жывёлы завышаная на 112,5 тоны, сярэдняя вага адной галавы завышаная аж на 203 кілаграма. Узважванне групы цялушак паказала, што сярэдняя вага адной галавы завышаная на 217 кілаграмаў, агульная вага жывёлы - на 46,9 тоны. Пры ўзважванні групы кароў на адкорме: сярэдняя вага адной галавы завышаная на 244 кілаграма, агульная вага жывёлы - на 10,6 тоны. А ў агульнай колькасці атрымалася, што больш за 170 тон жывёлы існуе толькі на паперы.

Пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да «дэпутата» Старадарожскага раённага «савета дэпутатаў» і дырэктара ААТ «Шчыткавічы» вырашалася без малога пяць месяцаў. У цяперашні час крымінальная справа перададзеная для правядзення папярэдняга расследавання ў Старадарожскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Нагадаем, 3 лютага за прыпіскі была таксама распачатая справа ў дачыненні да былога дырэктара КСУП «Племптушкарэпрадуктар «Праўда» і «дэпутата» Гаранскага сельскага «савета дэпутатаў» Менскага раёна.

Фота: novorab.ru

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках