5 траўня 2024, Нядзеля, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: За расейскія крэдыты расплацяцца дзяржуласнасцю

12
Барыс Жэліба: За расейскія крэдыты расплацяцца дзяржуласнасцю

Для атрымання пазыкі ў два мільярды даляраў Беларусі неабходна актывізаваць працэс прыватызацыі.

Пра гэта заявіў беларускі вучоны-эканаміст і аналітык Барыс Жэліба, каментуючы сайту charter97.org уключэнне ААТ «Нафтан» у пералік прыватызацыі з удзелам расейскага бізнесу.

«У эканоміцы і палітыцы ўсё ўзаемазвязана. Калі прадпрыемства пераўтворыцца з рэспубліканскага ўнітарнага ў адкрытае акцыянернае таварыства, то можна лічыць, што яно ўжо рыхтуецца да продажу, і «Нафтан» не стаў выключэннем. Натуральна, гэта прадпрыемства можа быць набыта толькі расейскім капіталам, бо нафта пастаўляецца менавіта адтуль. Ужо быў прыклад з боку літоўцаў, калі НПЗ у Мажэйкяі яны па неасцярожнасці прадалі палякам, і ім адразу адключылі трубу нафтаправода «Дружба», - адзначыў навуковец.

Эканаміст падкрэсліў, што пытанне пра продаж «Нафтана» актуалізавалася пасля паездкі Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург.

«Расея «з наскоку» не дала беларусам двух мільярдаў крэдыту. Па ўсёй бачнасці, у кулуарах ізноў было пастаўленае пытанне аб прыватызацыі. Перад гэтым Аркадзь Дварковіч ужо праінспектаваў шэраг прадпрыемстваў, з якімі плануецца стварыць сумесныя холдынгі: МАЗ-КамАЗ, Гомсельмаш-Рассельмаш і іншыя пары. І гэты працэс павінен пайсці, інакш выдачы грашовых пазык могуць застапарыцца.

Гаворка ідзе пра тое, што партнёры з Расеі больш магутныя, і некаторыя назіральнікі расцэньваюць гэта, як пачатак паглынання расейскім капіталам вядучых беларускіх прадпрыемстваў. Цяпер стаіць пытанне рабром. Маўляў, калі вы хочаце атрымаць крэдыты ад антыкрызіснага фонду і два мільярды, пра якія вы заявілі, то прадавайце на карысць расейскага капіталу дзяржуласнасць і інтэнсіфікуйце працэс прыватызацыі», - сказаў на заканчэнне аналітык.

Нагадаем, Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» увайшоў у спіс сумесных беларуска-расейскіх інтэграцыйных праектаў, у адпаведнасці з якім прадугледжаная прыватызацыя прадпрыемства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках