5 траўня 2024, Нядзеля, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Белгазпрамбанка» папярэджвае пра новы крызіс

26
Кіраўнік «Белгазпрамбанка» папярэджвае пра новы крызіс

Старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка ў дадзены час ацэньвае верагоднасць паўтарэння крызісу ў беларускай эканоміцы як 50 х 50.

«Цяпер я ацэньваю шанцы (на паўтор крызісу - ІФ) як 50 x 50. Калі б мне гэтае пытанне задалі ў студзені, то я б адказаў: 70 x 30 на карысць разумнага сцэнара», - сказаў Бабарыка журналістам у пятніцу ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Пры гэтым банкір падкрэсліў, што дадзенае яго выказванне - «гэта цвярозы аналіз, не панікёрства».

Бабарыка растлумачыў, што яго асцярогі народжаныя рыторыкай беларускіх уладаў аб неабходнасці стымулявання эканомікі, у тым ліку за кошт зніжэння адсоткавых ставак.

«У апошні час разгарнулася дыскусія і ў прэсе, і паміж рэгулятарамі, і на самым высокім узроўні: ці не пара нам стымуляваць развіццё, у тым ліку зніжаючы адсоткавыя стаўкі, ці не пара нам зноў «адабраць і падзяліць».

«Я даю вельмі асцярожны прагноз. Калі пераможа рацыянальнае звяно (ва ўладных структурах - ІФ), гэта значыць меры па стымуляванні будуць жорстка прывязаныя да мэтаў эфектыўнасці, то адносная стабільнасць захаваецца. Калі гэтая тэндэнцыя (змякчэнне макраэканамічнай палітыкі - ІФ) будзе ўзмацняцца, калі зноў возьмуць верх тэндэнцыі 2010-2011 года з аднаўленнем прынцыпу, што танныя грошы павінны стаць інструментам развіцця, то нічога добрага ў гэтым няма», - сказаў Бабарыка.

Пры гэтым ён ахарактарызаваў бягучую сітуацыю з пункту гледжання перспектыў захавання стабільнасці, як «вельмі трывожную». «Самыя трывожныя словы - «вось зноў будзе шчасце», гэтыя словы зноў пачынаюць пераважаць», - растлумачыў банкір. У той жа час ён падкрэсліў, што «ў канкрэтных рашэннях пакуль адхіленняў, якія насцярожваюць, няма».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках