5 траўня 2024, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Польшчы адзначаць Дзень Волі

3

Мерапрыемствы, прысвечаныя 95-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці БНР, пройдуць у некалькіх польскіх гарадах.

У Варшаве 23 сакавіка адбудзецца шэсце, якое пачнецца на плошчы Trzy Krzyży. Збор удзельнікаў прызначаны на 13.00. Шэсце пройдзе да Замкавай плошчы, дзе ў 14.00 пачнецца мітынг. У праграме мерапрыемства – выступленні беларускіх палітыкаў, святочны канцэрт, а таксама пачастункі беларускімі народнымі стравамі.

Мерапрыемства пройдзе пад патранатам «Белорусского Дома в Варшаве», кампаніі «Разам для Беларусі», грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і беларускай палітычнай сацыяльнай сеткі InterPolit.

У Гданьску з 21 па 23 сакавіка праходзіць фестываль «Солидарные с Беларусью» «Салідарныя з Беларуссю». Ён уключае канцэрты, паказ фільмаў і выставу.

22 сакавіка ў Прыбалтыйскім цэнтры культуры будзе арганізаваная выстава работ Нікі Сандрас «Драпіны», а таксама канцэрт гурта FolkRoll, творчасць якого грунтуецца на аўтэнтычных запісах з беларускіх вёсак.

У апошні дзень - 23 сакавіка - на тэрыторыі Гданьскай суднаверфі ў клубе «Буффет» выступяць гурты Harotnica і :B:N.

Жыхароў Беластока з Днём Волі павіншуе гродзенскі гурт «Людзi на балоце», паведамляе «Радыё Рацыя». У нядзелю ў царкве Hagia Sophia, якая размешчана на вуліцы Травястай, у 10.00 адбудуцца ўрачыстая літургія і малебен. Таксама 24 сакавіка ў гарадскім цэнтры імя Людвіка Заменгофа пройдзе ўрачыстая сустрэча. У праграме мерапрыемства - гістарычная прэзентацыя, прысвечаная прадстаўнікам Беласточчыны, якія маюць дачыненне да абвяшчэння БНР, а таксама паэтычнае выступленне моладзі.

Нагадаем, святкаванне Дня Волі адбудзецца і ў Менску. Арганізатары шэсця паведамілі, што збор удзельнікаў акцыі абвешчаны на 12.00 нядзелі каля кінатэатра «Кастрычнік». Плануецца, што шэсце пройдзе па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе з 14 да 15 гадзін адбудзецца мітынг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках