4 траўня 2024, Субота, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская Рада ўхваліла спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ

15
Украінская Рада ўхваліла спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ

Парламент Украіны на пасяджэнні ў пятніцу ратыфікаваў пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме паміж Украінай і Еўрапейскім звязам.

Адпаведнае рашэнне падтрымала 275 парламентарыяў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў, РIА «Новости».

У ліпені 2012 года Украіна і ЕЗ падпісалі пагадненне аб унясенні змяненняў у двухбаковае пагадненне аб спрашчэнні афармлення віз. Змены прадугледжваюць, у прыватнасці, далейшае спрашчэнне патрабаванняў па прадастаўленню дакументаў пры падачы заявак на візы для журналістаў і суправаджаючых іх тэхнічных работнікаў, для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і рэлігійных арганізацый, а таксама для кіроўцаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузавыя і пасажырскія перавозкі.

«Пагадненне прадугледжвае вызначэнне дакладных тэрмінаў дзеяння шматразовых віз для ўкраінцаў на адзін год і пяць гадоў, раней вы ведаеце, было да аднаго года і да пяці гадоў. Ратыфікацыя гэтага дакумента стане важным этапам на шляху да паўнавартаснага бязвізавага рэжыму з Еўрапейскім звязам», - сказаў міністр замежных спраў Украіны Леанід Кажара, выступаючы з трыбуны парламента ў пятніцу.

Дакумент прадугледжвае таксама магчымасць бязвізавых падарожжаў для ўладальнікаў біяметрычных службовых пашпартоў на перыяд да 90 дзён на працягу 180 дзён.

Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу раней заяўляў, што пагадненне Украіны і ЕЗ аб візах зможа ўступіць у сілу ў першай палове гэтага года.

Кіеў абвясціў сваёй стратэгічнай мэтай еўраінтэграцыю. У лістападзе 2013 года Украіна спадзяецца на саміце «Усходняга партнёрства» падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, часткай якога з'яўляецца палажэнне аб зоне свабоднага гандлю. Дадзены дакумент бакі парафіравалі ў сакавіку 2012 года. Пры гэтым, па словах кіраўніцтва ЕЗ, падпісанне дакумента зараз цалкам залежыць ад Украіны: Кіеў павінен у кароткі тэрмін прадэманстраваць прагрэс у вырашэнні праблемы выбарчага правасуддзя, удасканаленні выбарчага заканадаўства і паскарэнні тэмпаў укаранення рэформаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках