4 траўня 2024, Субота, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарсуд адмовіў жыхарам вёскі Цна

18
Менгарсуд адмовіў жыхарам вёскі Цна

Суддзя Аксана Будоўская разгледзела тры скаргі жыхароў вёскі Цна на рашэнне суда Маскоўскага раёна за 45 хвілін.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла юрыст Тамара Сяргей, якая прымала ўдзел у пасяджэнні суда. Яно павінна было адбыцца ўчора, 21 сакавіка, у 11.00, але пачалося амаль на дзве гадзіны пазней.

Пры гэтым, па словах Тамары Сяргей, ніхто не паведаміў прычыну затрымкі. І людзі былі вымушаныя чакаць. Калі б яны сышлі, суддзі былі б толькі ўдзячныя, бо разгляд касацыйных скаргаў у Менгарсудзе магчымы і без прысутнасці бакоў. За 15 хвілін да абедзеннага перапынку людзей нарэшце пачалі выклікаць на пасяджэнне калегіі па грамадзянскіх справах пад старшынствам Аксаны Будоўскай.

Юрыст звяртае ўвагу на тое, што тры справы былі разгледжаныя ўсяго за 45 хвілін, і калегія завяршыла працу ў 14.30. На кожную справу суддзі выдзелілі ўсяго толькі па 15 хвілін, а сабе на абед - у два разы больш. Гэтыя 15 хвілін уключылі праверку дакументаў і паўнамоцтваў бакоў, прадстаўленне справы, розныя працэдурныя пытанні і выдаленне суддзяў у дарадчы пакой. Таму, калі Тамары Сяргей выступіць і растлумачыць пазіцыю жыхароў вёскі Цна проста не дазволілі, спыніўшы яе пасля першай хвіліны.

Пры такой хуткасці разгляду зыход справы быў прадвызначаны. Скаргу не задаволілі. Нагадаем, 17 лютага споўнілася восем гадоў, як жыхары вёскі, якая з 2003 года стала часткай Савецкага раёна горада Менска, дамагаюцца добраўпарадкавання пешаходнай дарожкі, якая найкароткім шляхам звязвае яе з грамадскім транспартам у сталічным мікрараёне Зялёны Луг.

Фота з архіву

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках