5 траўня 2024, Нядзеля, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Хутка прадаваць не будзе чаго

68

Продаж буйных прадпрыемстваў толькі на час залатае дзіркі ў бюджэце.

Пра гэта заявіў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Продаж дзяржаўнай маёмасці ў чужыя рукі, на ягоную думку, азначае, што ў «беларускі дом» прыйшоў дрэнны гаспадар, які не спраўляецца з кіраваннем краінай, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Ён прадае тое, што пакінулі яму продкі. Калі гэты працэс прадоўжыцца, то ў рэшце рэшт той гаспадар будзе голы», - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Палітык перакананы, што ні ў якім разе нельга прадаваць тое, што здабылі папярэднія пакаленні беларусаў. Продаж прадпрыемстваў толькі на некаторы час залатае дзіркі ў эканоміцы, перакананы Станіслаў Шушкевіч, але можа наступіць такі момант, калі прадаваць не будзе чаго. Беларускі ж народ будзе толькі бяднець, бо ўвесь прыбытак, усё тое, што беларускія працаўнікі заробяць на гэтых прадпрыемствах, сыдзе за мяжу.

Расейскія чыноўнікі, якія амаль усе - алігархі, нават без указак афіцыйнага Крамля імкнуцца атрымаць смачныя кавалкі.

«Крэмль можа не даваць ім загадаў. Яны ведаюць, што рабіць: грабі пабольш і цягні да сябе ў Расею», - адзначыў Станіслаў Шушкевіч.

Паводле ягоных слоў, улады Беларусі вядуць цяпер гандаль для выратавання сваёй палітычнай сістэмы. Расейскім жа багацеям, якія лёгка здабылі грошы ў выніку прыватызацыі, лягчэй расстацца са сваімі сродкамі, таму менавіта расейцы імкнуцца выкупіць беларускую маёмасць у надзеі разбагацець яшчэ больш.

«Наўрад ці ў нашай дзяржавы хопіць вытрымкі, каб прадаць гэта ў больш цывілізаваныя рукі», - мяркуе палітык.

Нагадаем, сёння стала вядома, што ААТ «Нафтан» уключанае ў пералік прыватызацыі з удзелам расейскага бізнэсу. Прадпрыемства ўвайшло ў спіс супольных беларуска-расейскіх інтэграцыйных праектаў, у адпаведнасці з якім прадугледжана прыватызацыя прадпрыемства.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках