4 траўня 2024, Субота, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа супраць «дэпутата» Асіповіцкага райсавета

13
Крымінальная справа супраць «дэпутата» Асіповіцкага райсавета

Пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да «дэпутата» Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў Алега Грышчанкі.

Ён з'яўляецца дырэктарам філіяла «Белшына-Агра» ААТ «Белшына», паведамляе «Ежедневник». Гэта ўжо другі «дэпутат» Асіповіцкага райсавета, супраць якога распачатая крымінальная справа. Выпадкі прыцягнення «дэпутатаў» да крымінальнай адказнасці за карупцыйныя злачынствы здараліся і ў іншых гарадах Беларусі.

Філіял «Белшына-Агра» ААТ «Белшына» з'яўляецца найбуйнейшым сельгаспрадпрыемствам рэгіёну. Яно было створана ў выніку аб'яднання трох гаспадарак у разліку на фінансавую падтрымку галаўнога прадпрыемства - ААТ «Белшына».

Да апошняга пра філіял успаміналі толькі са станоўчага боку. Гаспадарка з году ў год дэманстравала ўстойлівую дынаміку развіцця, маючы 7919 гектараў сельгасугоддзяў (у тым ліку амаль 4 тысячы га пасяўных плошчаў) і каля 6 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Дойны статак таксама ўсе апошнія гады даваў добрыя паказчыкі па надоях. Між тым у канцы 2012 года дзейнасцю аграрнага філіяла ААТ «Белшына» зацікавілася Упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭП) УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Матэрыялы праверкі былі накіраваныя ў пракуратуру вобласці, якая і ўгледзела ў дзейнасці дырэктара гаспадаркі прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо пры выкананні функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы).

Па дадзеных пракуратуры Магілёўскай вобласці, падазраваны ў красавіку-верасні 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, прычыніў шкоду гаспадарцы ў памеры каля 130 мільёнаў рублёў.

У цяперашні час матэрыялы справы перададзеныя ў Следчы камітэт для арганізацыі папярэдняга расследавання.

Фота - osipovichi.gov.by

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках