4 траўня 2024, Субота, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб замарожаных немаўлятах спыненая

6
Справа аб замарожаных немаўлятах спыненая

Расследаванне крымінальнай справы аб замарожаных немаўлятах, выяўленых у адной з кватэр у Менску ў канцы студзеня 2013 года, спынена.

«УСК па Менску вынесена пастанова аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, узбуджанай 25 студзеня 2013 года па факце выяўлення 22 студзеня ў адной з менскіх кватэр трох трупаў немаўлятаў (п. 2 ч. 2 арт.139 КК Беларусі)», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў.

«Следчая група, дасканала вывучыўшы матэрыялы, атрыманыя ў ходзе расследавання, і экспертныя заключэнні, прыйшла да высновы, што паколькі немаўляты былі народжаныя мёртвымі, то ў дзеяннях памерлай маці не ўгледжваецца складу крымінальна каральных дзеянняў. Таксама пэўна ўстаноўлена, што ніхто з родных і блізкіх памерлай не быў дасведчаны аб існаванні трупаў немаўлятаў», - праінфармаваў Герасімаў.

«На падставе наяўных звестак, а таксама кіруючыся нормамі Крымінальна-працэсуальнага Кодэкса Беларусі, УСК па Менску вынесеная пастанова аб спыненні папярэдняга расследавання па гэтай крымінальнай справе, у сувязі з адсутнасцю грамадска небяспечнай дзеі, прадугледжанай крымінальным законам», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, эксперты ўстанавілі біялагічных бацькоў немаўлятаў, чые целы былі выяўленыя ў маразільніку у Фрунзенскім раёне Менска. Біялагічнай маці з'яўляецца менчанка 1976 года нараджэння, якая памерла ад невылечнага захворвання напярэдадні выяўлення трупаў немаўлятаў. Біялагічны бацька таксама ўстаноўлены, аднак інфармацыя аб яго асобе з'яўляецца таямніцай следства.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках