4 траўня 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

XXI стагоддзе: у Валожыне журналістам «раёнкі» адключылі Інтэрнэт і тэлефон

13
XXI стагоддзе: у Валожыне журналістам «раёнкі» адключылі Інтэрнэт і тэлефон

Журналісты «Працоўнай славы» паскардзіліся на дзеянні галоўнага рэдактара, якая адключыла ім Інтэрнэт і забараніла карыстацца міжгародняй тэлефоннай сувяззю.

Матыў такога кроку - жаданне прымусіць супрацоўнікаў газеты больш часу аддаваць працы, скараціць плагіят.

Рэдактар валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» Ірэна Пашкевіч у адказ на скаргі раздражнёна заявіла карэспандэнту «Радыё Свабода»:

«Прыязджайце да нас у рэдакцыю, я дам вам магчымасць скарыстацца інтэрнэтам, дам магчымасць патэлефанаваць з «васьмёркі»... А калі вам цікава, то напішыце, што журналісты ў «Працоўнай славе» - не журналісты, а ў асноўным настаўнікі, пісаць ім цяжка, і «дзяруць», скажам так, з «Советской Белорусcии», з «Минского курьера» і нават з раёнак. Вось і ўсё. Я лічу, гэта плагіятам. Я хачу, каб журналісты працавалі творча, з душой, каб нашу газету любілі і зачытваліся ёю».

Дарэчы, рэдакцыя газеты «Працоўная слава» мае свой сайт, які досыць актыўна абнаўляецца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках