4 траўня 2024, Субота, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйская апазіцыя адкрыла першую амбасаду

6
Сірыйская апазіцыя адкрыла першую амбасаду

Дыпламатычнае прадстаўніцтва Сірыйскай нацыянальнай кааліцыі адкрылася ў Катары.

Адкрыццё амбасады прайшло ў сталіцы дзяржавы, Дохе, дзе днём раней праходзіў саміт Лігі арабскіх дзяржаў, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на агенцтва Reuters. Ва ўрачыстай цэрымоніі прынялі ўдзел не толькі сірыйскія і катарскія прадстаўнікі, але і амбасадары з многіх арабскіх і заходніх краін.

Пад нацыянальныя гімны Катара і Сірыі над будынкам амбасады быў узняты новы сірыйскі сцяг з зялёнай верхняй паласой і трыма чырвонымі зоркамі замест старога, на якім верхняя паласа была чырвонай, а зоркі зялёнымі, прычым толькі дзве.

Стужачку на ўваходзе ў будынак перарэзалі міністр замежных спраў Катара Халід аль-Ація і кіраўнік СНК Муаз аль-Хаціб.

Амбасада была адкрытая пасля рашэння ЛАГ прызнаць СНК адзіным законным прадстаўніком сірыйскага народа. Такім чынам арабскія дзяржавы фармальна адмовіліся лічыць Башара Асада прэзідэнтам Сірыі, а яго рэжым - законнай уладай.

Расейскае кіраўніцтва, якое, як і беларускае, абараняе Асада на міжнароднай арэне, выступіла з рэзкай крытыкай гэтага рашэння.

Фотa - zvestia.ru

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках