29 красавiка 2024, панядзелак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы мэр Гомеля звярнулася ў КПЧ ААН

16
Былы мэр Гомеля звярнулася ў КПЧ ААН

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Святлана Гальдадэ скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН на забарону правядзення пікету.

Заява ў КПЧ пададзена ёй сумесна з мясцовымі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленкам правесці ў абласным цэнтры 4 жніўня мінулага года пікет у падтрымку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Пікет мы мелі намер правесці ў дзень затрымання Алеся Бяляцкага. Масавае мерапрыемства ў нас было запланавана з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных зняволеных, і не толькі Алеся Бяляцкага, якога, як мы лічым, асудзілі незаконна», - кажа Святлана Гальдадэ. Яна адзначыла, што акцыя ў падтрымку палітвязня планавалася як агульнарэспубліканская, якая праводзілася па ініцыятыве праваабаронцаў. Заяўкі на пікеты былі пададзеныя ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых гарадах краіны, і ўсюды мірныя сходы грамадзян былі забароненыя.

Раённы суд, дзе абскарджвалася забарона, стаў на бок гарвыканкама, а абласны суд зацвердзіў рашэнне раённага. Таксама і Вярхоўны суд, дзе абскарджвалася рашэнне, не задаволіў скаргу. Такім чынам, унутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, засталося спадзявацца на міжнародную інстанцыю - Камітэт па правах чалавека ААН.

Святлана Гальдадэ просіць Камітэт устанавіць факт парушэння яе і праваабаронцаў правоў на свабоду правядзення мірных сходаў і свабоду выказвання меркавання з боку дзяржавы і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці закон «Аб масавых мерапрыемствах», а таксама рашэнне мясцовай улады аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі .

Святлана Гальдадэ была старшынёй Гомельскага гарсавету ў 1991-1996 гадах і старшынёй гарвыканкама ў 1991-1994 гадах.

Фотa - spring96.org

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках