4 траўня 2024, Субота, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Шэпелеў: Тое, што з'ехаў не я адзін, - гэта сімптом

64
Зміцер Шэпелеў: Тое, што з'ехаў не я адзін, - гэта сімптом

Былы беларускі журналіст Зміцер Шэпелеў усё часцей сустракае сваіх былых калег у Кіеве і Маскве.

Аб гэтым журналіст распавёў у інтэрв'ю ўкраінскаму парталу mignews.com.ua.

«Я памятаю, як мне крычалі некаторыя з маіх калегаў, калі я ад'язджаў працаваць у Кіеў: «Што, пацук, бяжыш? Пасунуўся па вялікія грошы? Ну і едзь, перабежчык!» І што вы думаеце? Усіх без выключэння гэтых людзей праз нейкі час я сустрэў у Кіеве ці Маскве. А тое, што з'язджаю не адзін я, на жаль, ужо сімптом», - кажа Зміцер Шэпелеў.

Журналіст распавёў, што працаваць на тэлевізіі ў Беларусі немагчыма.

«На жаль, мне там няма чым займацца, бо там няма камерцыйнай тэлевізіі - толькі дзяржаўная», - сказаў ён.

Таксама Зміцер Шэпелеў, які жыве ў Маскве ўжо пяць гадоў, прызнаўся, што яму не раз прапаноўвалі расейскае грамадзянства.

«Мае бліжэйшыя сябры - з Менску, з якімі я рос і вучыўся ва ўніверсітэце. Ёсць парачка журналістаў яшчэ з Кіева, з кім я пасябраваў за ўвесь час працы тут. Масквічом сябе не адчуваю, больш за тое, не адчуваю сябе нават расейцам. Я не планую адмаўляцца ад беларускага грамадзянства, нягледзячы на тыя складанасці, якія маю ад свайго сіняга роднага пашпарта. Не буду хаваць, мне прапаноўвалі прыняць расейскае грамадзянства, але я адмовіўся, таму што для мяне гэта прынцыпова», - сказаў ён.

У Беларусі журналіст працаваў на «Альфа-радыё» і на Беларускай тэлевізіі. Потым ён перабраўся ва Украіну, а затым - у Расею.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках