2 траўня 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны экс-кандыдат у прэзідэнты Арменіі

3
Арыштаваны экс-кандыдат у прэзідэнты Арменіі

У Ерэване суд арыштаваў на два месяцы былога кандыдата ў прэзідэнты Арменіі Вардана Седракяна.

Ён быў арыштаваны па хадайніцтве армянскай Службы нацыянальнай бяспекі, паведамляе Lenta.ru.

Вардан Седракян падазраецца ў арганізацыі замаху на аднаго з супернікаў па прэзідэнцкіх выбарах, лідэра партыі Аб'яднанне Нацыянальнае самавызначэнне Паруйра Айрыкяна.

У той жа час, пацярпелы дапускае, што Седракян можа быць толькі пасярэднікам, а канчатковым заказчыкам злачынства з'яўляецца нехта іншы.

Айрыкян таксама падкрэсліў, што не знаёмы з падазраваным.

Нагадаем, 1 лютага на кандыдата ў прэзідэнты Арменіі Паруйра Айрыкяна быў здзейснены замах, у выніку якога ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў плячо.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках