2 траўня 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус трапіў у рэйтынг мільярдэраў Forbes

12

Упершыню мільярдэрам у рэйтынгу Forbes афіцыйна названы бізнесмен, у біяграфіі якога значыцца беларускае грамадзянства.

Сярод 11 расейскіх бізнесменаў, упершыню ўключаных у рэйтынг Forbes, знаходзіцца заснавальнік і саўладальнік групы кампаній «Садружнасць» Аляксандр Луцэнка. Разам з жонкай Наталляй ён пачынаў бізнэс у 1994 годзе ў Беларусі. У 2007 годзе ў некаторых афіцыйных дакументах ён і яна называліся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. За пяць гадоў, на працягу якіх група «Садружнасць» разраслася да міжнароднага холдынгу і перанесла штаб-кватэру з Калінінградскай вобласці ў Люксембург, іх становішча, вядома, магло змяніцца, піша «Завтра твоей страны».

У рэйтынгу Forbes-2013 Аляксандр Луцэнка заняў 1268-ы радок з капіталам 1,1 млрд. даляраў. Паводле інфармацыі, якая раней друкавалася ў расейскіх СМІ, палова кампаніі належыць яго жонцы Наталлі Луцэнка. Аднак яе ў сусветным рэйтынгу мільярдэраў няма.

«Садружнасць» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў кармоў для сельскай гаспадаркі, мае прадпрыемствы ў Расеі, Даніі, Бразіліі і ЗША. Група валодае ўласнымі тэрміналамі і адным з найбуйнейшых у СНД паркаў чыгуначных вагонаў. У 2012 годзе «Садружнасць» прыцягнула партфельных інвестараў - японскага трэйдара Mitsui&Co, які набыў 10% прадпрыемства.

Да пераносу цэнтральнага офіса ў Люксембург штаб-кватэра холдынгу размяшчалася ў горадзе Светлы Калінінградскай вобласці. У штаце кампаніі працуе нямала выхадцаў з Беларусі, а сама «Садружнасць» з'яўляецца адным з ключавых пастаўшчыкоў кармоў на беларускі рынак.

У 2011 годзе кампанія атрымала зямлю ў Лідзе для будаўніцтва маслаэкстракцыйнага завода. У 2012 годзе набыла некалькі пляцовак (у Гродзенскай і Віцебскай абласцях) для будаўніцтва лагістычных комплексаў.

Аляксандр і Наталля Луцэнка не вельмі публічныя бізнесмены. Пра тое, што ў 2007 годзе яны з'яўляліся грамадзянамі Беларусі, гаворыцца ў дакладзе, які ў 2007 годзе рыхтавала для «Садружнасці» Міжнародная фінансавая карпарацыя.

Колькасць мільярдэраў у спісе Forbes, чый бізнес звязаны з Беларуссю, за апошні год вырасла. Адзначым новыя прозвішчы мільярдэраў з Кітая і Ізраіля Лі Шуфу (Geely) і Тэдзі Саджы (Playtech), якія нядаўна выйшлі на беларускі рынак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках