2 траўня 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты ў «Беларуснафта-Аргнафтахім»

17
Арышты ў «Беларуснафта-Аргнафтахім»

Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа ў дачыненні да начальніка Заслаўскага цэха па забеспячэнню нафтапрадуктамі РУП «Беларуснафта-Аргнафтахім».

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

«У якасці падазраваных па справе прыцягнутыя яшчэ 8 асоб, сярод якіх як службовыя асобы, так і работнікі прадпрыемства. Яны падазраюцца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым у асабліва буйным памеры», - праінфармавалі ў СК.

«З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што вышэйназваная група займалася сістэматычнымі крадзяжамі дызельнага паліва, які належыць «Беларуснафта-Аргнафтахім», - удакладнілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю.

«Злачынная схема заключалася ў тым, што падазраваныя ажыццяўлялі рэалізацыю фізічным асобам выкрадзенага паліва па кошце ніжэй рынкавага. На момант распачынання крымінальнай справы шкода прадпрыемству склала не менш Br300 млн. Дакладная сума шкоды будзе ўстаноўлена ў ходзе следства», - паведамілі ў СК.

Там адзначылі, што «сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Устанаўліваюцца іншыя асобы, якія маюць дачыненне да функцыянавання гэтай сеткі крадзяжоў паліва».

«На прадпрыемстве следствам прызначаная дакументальная рэвізія. Прадпрымаюцца меры па забеспячэнні кампенсацыі «Беларуснафта-Аргнафтахім» нанесенай матэрыяльнай шкоды шляхам накладання арышту на маёмасць падазраваных», - праінфармавалі ў СК.

«У дачыненні да траіх падазраваных прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне крымінальнай справы праводзіць галоўнае следчае ўпраўленне СК», паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках