2 траўня 2024, Чацвер, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя супраць далучэння Румыніі і Балгарыі да Шэнгену

28
Фінляндыя супраць далучэння Румыніі і Балгарыі да Шэнгену

Супраць далучэння Румыніі і Балгарыі да Шэнгенскага пагаднення выступілі і парламент, і ўрад Фінляндыі.

Фінскія ўлады лічаць, што іх балгарскія і румынскія калегі распачалі недастаткова мер для барацьбы з карупцыяй у сваіх краінах, піша Lenta.ru.

Міністр унутраных спраў Фінляндыі Пяйві Расянен наогул выказала меркаванне, што Румынію і Балгарыю рана было прымаць у Еўразвяз, не кажучы ўжо пра Шэнген. Пры гэтым Расянен абвергла меркаванні некаторых СМІ, што Фінляндыя выступае супраць бязвізавага ўезду балгараў і румын у краіны Шэнгена з-за боязі, што ў фінскія гарады хлыне паток мігрантаў з гэтых дзяржаў.

Раней пра намер накласці вета на ўступленне Балгарыі і Румыніі ў Шэнген заявіла Германія. Берлін таксама лічыць, што ўрады Балгарыі і Румыніі зрабілі недастаткова для процідзеяння карупцыі. За абмежаванне бязвізавага перамяшчэння па Еўразвязу балгараў і румын выступіла таксама Велікабрытанія.

Галасаванне аб прыёме Румыніі і Балгарыі ў Шэнгенскае пагадненне адбудзецца на сустрэчы міністраў унутраных спраў і міністраў юстыцыі краін ЕЗ у чацвер, 7 сакавіка.

Далучэнне да Шэнгенскага пагаднення прадугледжвае адмену пашпартна-візавага кантролю на межах з іншымі шэнгенскімі дзяржавамі. У зону Шэнгена ўваходзяць 26 краін, з іх 22 краіны Еўразвяза і чатыры дзяржавы, якія не ўваходзяць у ЕЗ. Балгарыя і Румынія з'яўляюцца членамі Еўразвяза з 2007 года. Каб увайсці ў зону Шэнгена, краіне-кандыдату трэба выканаць шэраг патрабаванняў, якія тычацца барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках