2 траўня 2024, Чацвер, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Белай Русі» смуткуюць па разнарадцы

86

Аднымі з першых выказаць спачуванне ў сувязі са смерцю Уга Чавеса да амбасады Венесуэлы ў Менску прыйшлі актывісты «Белай Русі».

Праўда, не ўсе з іх апынуліся за агароджай амбасады па ўласным жаданні, піша БелаПАН.

Напрыклад, адзін з актывістаў пралукашэнкаўскага грамадскага аб'яднання адзначыў, што ён «не ведае, што яго прывяло» на жалобную акцыю. Малады чалавек заявіў, што яму і іншым удзельнікам мерапрыемства «сказалі прынесці кветку і свечку» да амбасады. Іншы таксама не змог выразна растлумачыць прычыны свайго знаходжання на акцыі спаслаўшыся на «няўменне адказваць на такія пытанні».

Cмерць кіраўніка Венесуэлы наступіла 5 сакавіка ў 16.25 па мясцовым часе. Пра гэта паведаміў яго намеснік Нікалас Мадура. Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле павінны адбыцца на працягу месяца.

Беларусь афіцыйна далучылася да жалобных мерапрыемстваў у сувязі са смерцю Уга Чавеса.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках