2 траўня 2024, Чацвер, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «Россия 24» папрасіў прабачэння за «Госдуру»

21
Тэлеканал «Россия 24» папрасіў прабачэння за «Госдуру»

Вядучая тэлеканала Марыя Моргун сёння ў прамым эфіры назвала Дзяржаўную Думу «госдурой».

Дзяржаўны тэлеканал «Россия 24» папрасіў прабачэння за агаворку вядучай. Галоўны рэдактар тэлеканала Яўген Бекасаў адзначыў, што агаворка тэлевядучага Уладзіміра Познера адыграла злы жарт з журналісткай «России 24», паведамляе ВВС.

«Абмеркаванне знакамітай агаворкі, якое зацягнулася ў журналісцкім асяродку, ў выніку адыграла злы жарт з Машай Моргун. «Россия 24» прыносіць прабачэнні за гэта прыкрае непаразуменне, якое здарылася ў канцы трохгадзіннай працы Машы ў прамым эфіры», - сказаў Бекасаў.

Моргун дапусціла агаворку падчас выпуску навін, паведамляючы пра тое, што «вакантный мандат депутата «госдуры»... Госдумы Рамзана Абдулатипова, который стал врио главы Дагестана, передадут олимпийской чемпионке по конькобежному спорту, члену «Единой России» Светлане Журовой».

У канцы снежня 2012 года Уладзімір Познер, каментуючы закон аб забароне на ўсынаўленне расейскіх дзяцей грамадзянамі ЗША, назваў Дзярждуму «государственной дурой», што наклікала на яго гнеў некаторых дэпутатаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках