2 траўня 2024, Чацвер, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпецкі суд скасаваў парламенцкія выбары

Егіпецкі суд скасаваў парламенцкія выбары

Адміністрацыйны суд Егіпта прыпыніў указ прэзідэнта краіны аб правядзенні выбараў у ніжэйшую палату парламента.

Яны былі прызначаныя на 22 красавіка, паведамляе РИА «Новости».

Акрамя таго Адміністрацыйны суд пастанавіў паўторна накіраваць у Найвышэйшы канстытуцыйны суд краіны надоечы прыняты і падпісаны прэзідэнтам «Закон аб выбарах». Гэтую пастанову ў інстанцыі матывавалі жаданнем пераканацца, у тым «ці былі ўключаныя ў тэкст закона раней прынятыя заўвагі ўстановы».

У канцы лютага вышэйшая палата парламента Егіпта – Кансультацыйная рада - зацвердзіла ўсе папраўкі ў новы закон аб выбарах, якія запатрабаваў унесці Найвышэйшы канстытуцыйны суд, і накіравала яго на подпіс прэзідэнту. Аднак у судовай інстанцыі заяўляюць аб тым, што дэпутаты не інфармавалі ўстанову аб тым, якія менавіта былі прынятыя папраўкі, «што і выклікала ў суддзяў сумневы».

У канцы лютага прэзідэнт Егіпта абвясціў аб правядзенні ўсеагульных выбараў у ніжэйшую палату парламента, якія павінны пачацца 22 красавіка. На першым этапе ў выбарах павінны ўзяць удзел выбарцы ў пяці правінцыях, у тым ліку ў Каіры, на другім - васьмі рэгіёнаў, уключаючы другі памерам горад краіны - Александрыю, на трэцім - галасаванне павінна адбыцца яшчэ ў васьмі правінцыях, і на заключным этапе - у шасці. Усеагульнае галасаванне на парламенцкіх выбарах прызначанае ў чатыры этапы і павінна скончыцца 24 чэрвеня. Першае пасяджэнне абранай Палаты прадстаўнікоў у новым складзе запланаванае на 2 ліпеня 2013.

Апазіцыйныя партыі Егіпта, аб'яднаныя ў Фронт нацыянальнага вызвалення (ФНВ), абвясцілі пра байкот парламенцкіх выбараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках