2 траўня 2024, Чацвер, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У школах увядуць урокі «саюзнай дзяржавы»

41
У школах увядуць урокі «саюзнай дзяржавы»

Міністры адукацыі Беларусі і Расеі падтрымалі ідэю правядзення 2 красавіка ў школах дзвюх краін урокаў «саюзнай дзяржавы».

«Гэта годная прапанова», - сказаў журналістам міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч пасля працоўнай нарады «саюзнай дзяржавы» з міністрам адукацыі і навукі Расеі Дзмітрыем Ліванавым, якая адбылася сёння ў сталым камітэце, паведамляе БелТА.

Сяргей Маскевіч адзначыў, што ў беларускіх школах і ВНУ 2 красавіка праходзяць акцыі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расеі, аднак спецыяльных урокаў на гэтую тэму яшчэ не праводзілася.

«Гэта нядрэнная ідэя», - падтрымаў свайго беларускага калегу Дзмітрый Ліванаў.

Ён таксама дадаў, што ў падручніках найноўшай гісторыі Расеі абавязкова будзе адлюстраванае стварэнне «саюзнай дзяржавы».

«Бо стварэнне «саюзнай дзяржавы»- гэта ўжо факт гісторыі», - сказаў расейскі міністр.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках