2 траўня 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі сустрэўся з Андрэем Саннікавым і Ірынай Халіп

54
Радаслаў Сікорскі сустрэўся з Андрэем Саннікавым і Ірынай Халіп

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў і яго жонка Ірына Халіп сустрэліся з кіраўніком МЗС Польшчы.

Як гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы, сустрэча прайшла ў Варшаве 6 сакавіка. Яе тэмай стала ацэнка сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку ў апазіцыі.

У ходзе сустрэчы Андрэй Саннікаў заклікаў да большага ўдзелу Захаду ў барацьбе за вызваленне беларускіх палітычных зняволеных. Міністр Радаслаў Сікорскі заявіў пра падтрымку дэмакратызацыі Беларусі і выказаў упэўненасць, што новым эфектыўным інструментам падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці стане нядаўна створаны Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі.

Андрэй Саннікаў быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года. Пасля таго, як пратэсты ў цэнтры Менска былі жорстка разагнаныя, яго арыштавалі і абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў». Ён быў прыгавораны да пяці гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 14 красавіка 2012 года Андрэй Саннікаў быў датэрмінова вызвалены. Цяпер ён жыве ў Велікабрытаніі, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Ірына Халіп жыве ў Беларусі. Яна працуе ў якасці карэспандэнта расейскай «Новой газеты». У траўні 2011 года пасля яна была прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў. Хоць афіцыйна ёй забаронена пакідаць беларускую сталіцу, некалькі тыдняў таму яна змагла атрымаць дазвол на выезд з краіны для сустрэчы з мужам. У Беларусі яна пакінула пяцігадовага сына. Ірына Халіп павінна вярнуцца на радзіму да 3 красавіка.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках