6 траўня 2024, панядзелак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР пашырае лагеры для палітвязняў

19
КНДР пашырае лагеры для палітвязняў

Улады КНДР пашырылі тэрыторыю аднаго з лагераў для палітвязняў, цяпер яна захоплівае суседнія населеныя пункты.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у чацвер на сайце праваабарончай арганізацыі Amnesty International, піша РІА «Новости».

Аналіз новых спадарожнікавых здымкаў лагера для палітвязняў нумар 14, размешчанага ў 70 кіламетрах на поўнач ад Пхеньяна, сведчыць пра тое, што за апошнія некалькі гадоў улады КНДР абнеслі прылеглую да лагера даліну, усталяваўшы па яе перыметры будынкі, падобныя на вартавыя вышкі і КПП, паведамляецца ў справаздачы. На думку арганізацыі, падобную актыўнасць можна трактаваць як пашырэнне, альбо стварэнне новага лагера.

«Узмацненне жорсткасці кантролю на прылеглых да лагера тэрыторыях паказвае, да якой ступені рэпрэсіі і абмежаванне свабоды перамяшчэння ў КНДР сталі штодзённымі з'явамі», - паведамляецца на сайце Amnesty International.

Прадстаўнікі арганізацыі заклікаюць ААН стварыць незалежную камісію па расследаванні парушэнняў правоў чалавека ў КНДР. У студзені вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй (Navi Pillay) заявіла, што ў лагерах КНДР утрымліваюцца каля 200 тысяч палітвязняў, хоць улады краіны адмаўляюць наяўнасць такіх лагераў.

Чакаецца, што ў чацвер Рада бяспекі ААН ухваліць новыя санкцыі супраць КНДР у адказ на нядаўняе ядзернае выпрабаванне, якое стала трэцім па ліку ў парушэнне двух ранейшых рэзалюцый РБ ААН, якія забаранілі Пхеньяну развіваць ракетную і ядзерную праграму. Згодна з праектам рэзалюцыі, магчымыя затрыманні і надгляды марскіх і паветраных судоў, якія маюць дачыненне да Пхеньяну.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках