2 траўня 2024, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХК «Гомель» аштрафаваны за крытыку суддзяў

4
ХК «Гомель» аштрафаваны за крытыку суддзяў

Пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта Федэрацыі хакея Беларусі вынесла рашэнне аб пакаранні хакейнага клуба «Гомель».

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі.

Заслухаўшы 7 сакавіка 2013 года інфармацыю мэнэджара аддзела па сувязях з грамадскасцю і прэсай ФХРБ Арсенія Якавенкі аб негатыўных выказваннях на пасляматчавай прэс-канферэнцыі аб якасці судзейства гульні серыі плэй-оф ХК «Гомель» - «Юніёр» 2 сакавіка 2013 года галоўнага трэнера ХК «Гомель» Андрэя Скабелкі і хакеіста ХК «Гомель» Арцёма Сянькевіча ў інтэрв'ю спартыўнаму інтэрнэт-парталу goals.by, дысцыплінарны камітэт пастанавіў за парушэнне артыкула 33 Дысцыплінарнага рэгламенту 21-га адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай сезона 2012-2013 г.г. накласці на хакейны клуб «Гомель» штраф у агульнай суме 100 (ста) базавых велічынь.

Таксама ў гэты дзень слухалі інфармацыю інспектара матча аб парушэнні грамадскага парадку гледачамі, якія кідалі на лёд пластыкавыя бутэлькі і іншыя прадметы, якія заміналі правядзенню сустрэчы, падчас гульняў серыі плэй-оф ХК «Гомель» - «Юніёр» 1 і 2 сакавіка 2013 года.

Дысцыплінарны камітэт пастанавіў за кіданне гледачамі на лёд пластыкавых бутэлек 1 сакавіка 2013 года ў перапынку матчу ХК «Гомель» - «Юніёр» і іншых прадметаў, якія заміналі правядзенню гульні, 2 сакавіка 2013 года ў адпаведнасці з артыкулам 20 Дысцыплінарнага рэгламенту 21-га адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай сезона 2012-2013 гадоў, накласці на хакейны клуб «Гомель» штраф у агульнай суме 140 (ста сарака) базавых велічынь, а таксама папярэдзіць хакейны клуб, што ў выпадку парушэння гледачамі грамадскага парадку падчас правядзення наступных матчаў, гульні ў г. Гомелі будуць праводзіцца без гледачоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках