3 траўня 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыі і Румыніі адмовілі ў далучэнні да Шэнгену

4
Балгарыі і Румыніі адмовілі ў далучэнні да Шэнгену

Рада Еўразвяза на пасяджэнні ў Бруселі дамовілася адкласці рашэнне пра гатоўнасць далучэння Балгарыі і Румыніі да шэнгенскай зоны.

«Рада прыняла рашэнне зноў разгледзець гэтае пытанне ў канцы 2013 года з тым, каб вызначыцца адносна прасоўвання наперад пры захаванні падыходу да адначасовага далучэння (Балгарыі і Румыніі да Шэнгену)», - гаворыцца ў выніковых матэрыялах пасяджэння, піша «Корреспондент».

Варта нагадаць, што кіраўнікі МУС Германіі і Фінляндыі раней заявілі, што не падтрымаюць ўваходжанне Балгарыі і Румыніі ў Шэнген, паколькі на дадзеным этапе гэта было б заўчасным крокам.

Як паведамлялася, у сакавіку 2012 года лідэры краін ЕЗ узгаднілі «дарожную карту» далучэння дзвюх краін да шэнгенскай зоны. Пры гэтым адзначалася, што Балгарыі і Румыніі неабходна выканаць усе належныя крытэры.

Між тым, у інтэрв'ю нямецкаму часопісу Spiegel кіраўнік МУС Германіі Ганс-Петер Фрыдрых заявіў, што ў Балгарыі і Румыніі квітнее карупцыя, і візы могуць быць набытыя, што дазволіць нядобранадзейным грамадзянам уязджаць у Германію «без далейшага кантролю».

Па словах Фрыдрыха, калі Румынія і Балгарыя будуць настойваць на галасаванні па пытанні ўваходжання ў Шэнген на сустрэчы ў чацвер, то «Германія скарыстаецца правам вета». Чакалася, што аналагічную пазіцыю зоймуць Нідэрланды.

Міністр выключыў магчымасць нават частковага адкрыцця Шэнгенскай зоны для бязвізавага ўезду грамадзян Балгарыі і Румыніі праз аэрапорты і марскія парты.

Нагадаем, што ўдзельнікамі Шэнгенскага пагаднення з'яўляюцца 22 з 27 краін Еўразвяза. Велікабрытанія, Ірландыя і Кіпр не ўваходзяць у Шэнген, а Румынія і Балгарыя знаходзяцца на шляху да ўступлення ў супольнасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках