2 траўня 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Грузіі аднагалосна падтрымаў інтэграцыю з ЕЗ і НАТА

29
Парламент Грузіі аднагалосна падтрымаў інтэграцыю з ЕЗ і НАТА

Грузінскія парламентарыі зацвердзілі рэзалюцыю, згодна з якой краіна працягне шлях інтэграцыі ў ЕЗ і НАТА.

Таксама ў ёй гаворыцца, што краіна не будзе мець дыпламатычных адносін з дзяржавамі, якія прызнаюць Абхазію і Паўднёвую Асецію.

Рэзалюцыю аднагалосна падтрымалі 96 дэпутатаў. У дакуменце галоўным прыярытэтам знешняй палітыкі названая «еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя». У ім адзначаецца, што Грузія мае намер выконваць пастаўленыя задачы па ўзаемадзеянні з галоўнымі стратэгічнымі партнёрамі ЗША і ЕЗ, і разглядае гэта як «абавязак перад грузінскім народам».

У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што Грузія «не будзе мець дыпламатычных адносін і ўступаць у ваенна-палітычныя ці мытныя саюзы з дзяржавамі, якія прызнаюць незалежнасць Абхазіі або Цхінвальскага рэгіёну», перадае «Навіны-Грузія».

Таксама ў дакуменце адзначаецца, што Грузія будзе весці дыялог з Расеяй як з выкарыстаннем міжнародных механізмаў у фармаце Жэнеўскіх перамоваў, так і ў двухбаковым фармаце для ўрэгулявання канфлікту, забеспячэння і развіцця добрасуседскіх адносін.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках