2 траўня 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сюрпрыз ад БЧ: сакрэтны расклад цягнікоў

14

Пасля выходных пасажыраў электрычак напрамку «Менск-Асіповічы» чакае сюрпрыз.

Справа ў тым, што з 11 сакавіка ўступае ў сілу новы расклад руху цягнікоў. Але, як піша чытач сайта charter97.org, інфармацыі пра яго няма ні ў інтэрнэце, ні на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі. Аб'явы адсутнічаюць і на большасці прамежкавых прыпынкаў, работнікі білетных кас новага раскладу таксама не ведаюць.

Самае прыкрае ў тым, што скарачаецца колькасць электрычак у той час, калі людзі едуць на працу і вучобу ў Менск. Напрыклад з Пухавічаў замест 3 ранішніх электрычак будзе толькі адна. Перапынак паміж цягнікамі па новым раскладзе складзе амаль дзве гадзіны: з 6:54 да 8:39.

«Людзі, якія ўбачылі змены, шакаваныя: нехта шукае працу, нехта кааперуецца ў для паездкі на асабістым аўто. Пытанне з вяртаннем дадому вечарам таксама застаецца загадкай, таму што расклад электрычак з Менска таксама адсутнічае. Сапраўдная паніка пачнецца ў панядзелак, так як для большасці людзей гэта будзе сюрпрызам», - піша чытач сайта.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках