3 траўня 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі Сейм адхіліў вотум недаверу Туску

2
Польскі Сейм адхіліў вотум недаверу Туску

Парламент Польшчы прагаласаваў супраць вотуму недаверу дзеючаму прэм'еру Дональду Туску.

Галасаванне прайшло сёння раніцай, паведамляе агенцтва РАР (пераклад - charter97.org).

Супраць адстаўкі кабінета міністраў прагаласавалі 236 дэпутатаў, падтрымалі прапанову 137 чалавек, 41 - устрымаліся. Прапанову пра вотум недаверу агучыў былы прэм'ер-міністр Польшчы Яраслаў Качыньскі. Партыя «Парадак і справядлівасць» (PiS), якую ён узначальвае, вінаваціць ўрад Дональда Туска ў неэфектыўнай барацьбе з беспрацоўем, памылковай знешняй палітыцы і абмежаванні суверэнітэту краіны праз інтэграцыю з Еўразвязам.

Качыньскі прапанаваў стварыць тэхнічны ўрад з прафесіяналаў і экспертаў для вырашэння важнейшых назапашаных праблем. На пасаду прэм'ер-міністра ён прапанаваў кандыдатуру прафесара Пятра Глінскага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках